Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэрацыя ў Лібіі - цалкам пад кантролем НАТО


Апэрацыя заходніх сілаў у Лібіі цалкам перайшла сёньня пад кантрольНАТО. Прадстаўнік вайсковага зьвязу заявіў, што напярэдадні авіяцыя міжнародных сілаў нанесла 74 авіяўдары па аб’ектах у Лібіі. Паведамляецца, што ў выніку гэтага бамбаваньня загінулі 7 цывільных асобаў і яшчэ 25 былі параненыя. НАТО вядзе расьсьледаваньне інцыдэнту. У межах кантролю за выкананьнем эмбарга на пастаўкі ўзбраеньняў у Лібію 17 караблёў НАТО патрулююць частку Міжземнага мора.

Тым часам паўстанцы заяўляюць, што гатовы да перамоваў аб замірэньні, калі лідэр краіны Муамар Кадафі выведзе свае войскі з гарадоў і іх прымесьцяў.
XS
SM
MD
LG