Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Lufthansa мадэрнізавала самалёт для Мэркель


Нямецкая авіякампанія Lufthansa прадставіла ў Гамбургу новы самалёт А-340 для канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. Самалёт называецца “Конрад Адэнаўэр”, раней ён 10 гадоў выкарыстоўваўся авіякампаніяй для пасажырскіх перавозак. Для Мэркель ён быў мадэрнізаваны, у ім ёсьць прыватны кабінэт, спальня, душ, пакой для канфэрэнцый, а таксама ўсё неабходнае для перавозкі параненых. Самалёт аснашчаны супрацьракетнай сыстэмай. Паводле ўрадавых крыніцаў, стары самалёт Мэркель усё часьцей патрабаваў рамонту, ён быў пабудаваны яшчэ ў ГДР 20 гадоў таму.
XS
SM
MD
LG