Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Кадафі далёкі ад паразы


Кіраўнік аб'яднаных штабоў амэрыканскіх узброеных сіл адмірал Майк Малэн
Сілы Муамара Кадафі далёкія ад паразы, нягледзячы на авіяўдары міжнароднай кааліцыі. Пра гэта заявіў на слуханьнях у Сэнаце ЗША кіраўнік аб'яднаных штабоў амэрыканскіх узброеных сіл адмірал Майк Малэн.

Малэн удакладніў, што войскі Кадафі па-ранейшаму пераважаюць паўстанцаў у 10 разоў па агнявой моцы.

Напярэдадні прыхільнікі Кадафі правялі наступальную апэрацыю супраць паўстанцаў і выбілі іх з гораду Брэга на ўсходзе краіны.

Раней генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Размусэн заявіў, што не падтрымлівае прапановаў ЗША і Вялікай Брытаніі аб пастаўках зброі лібійскім паўстанцам. Размусэн сказаў, што мэта міжнароднай апэрацыі ў Лібіі – "абараняць лібійскі народ, а не ўзбройваць яго".
XS
SM
MD
LG