Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: апазыцыя заклікае да новых пратэстаў


Пратэсты ў Дамаску
Пратэсты ў Дамаску
У Сырыі апазыцыя заклікала сваіх прыхільнікаў выйсьці сёньня на акцыі пратэсту па ўсёй краіне.

Раней прэзыдэнт Сырыі Башар Асад даручыў юрыдычнаму камітэту разгледзець на працягу месяца магчымасьць адмены надзвычайнага становішча, якое дзейнічае ў краіне амаль паўстагодзьдзя.

Ва ўчорашнім выступе ў парлямэнце Асад пагадзіўся з тым, што пэўныя патрабаваньні пратэстоўцаў – легітымныя, але не ўдакладніў ці зьбіраецца дзяржава праводзіць дэмакратычныя рэформы.

Ад пачатку пратэстаў два тыдні таму ў сутычках з паліцыяй загінулі болей за 30 паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG