Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: затрымалі падазраваных у тэрарызьме


Тры чалавекі затрыманыя ў Грузіі ў справе аб спробе ажыцьцявіць тэракты ля будынка краявой адміністрацыі рэгіёну Імерэці і Дома юстыцыі ў горадзе Кутаісі. Пра гэта паведаміла міністэрства ўнутраных справаў Грузіі. Паводле МУС, пры затрыманьні было знойдзенае выбуховае прыстасаваньне з мэханізмам запаволенага дзеяньня і мадэрнізаваным дэтанатарам. Усё гэта падазраваным нібыта перадаў расейскі афіцэр ФСБ Аляксей Ушакоў. Раней грузінскія ўлады абвінавацілі ў незаконнай дзейнасьці маёра ўзброеных сілаў Расеі Яўгенія Барысава.

У чацьвер афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных справаў Расеі Аляксандар Лукашэвіч заявіў, што абвінавачваньні Грузіі на адрас Барысава прыдуманыя і выклікаюць жаль.
XS
SM
MD
LG