Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць Сірыю да палітычных рэформ


ЗША заклікаюць Сірыю пачаць палітычныя рэформы. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонар заявіў, што прэзыдэнт Сірыі Башар Асад павінен зразумець і прыслухацца да патрэб і імкненьняў сваіх суграмадзянаў.

Напярэдадні сірыйскі ўрад сышоў у адстаўку пасьля двухтыднёвых антыўрадавых дэманстрацый, у якіх загінулі найменей 60 чалавек.

Чакаецца, што прэзыдэнт Башар Асад выступіць з зваротам да нацыі і абвесьціць аб адмене рэжыму надзвычайнага становішча, які дзейнічае ў краіне больш за 50 гадоў.
XS
SM
MD
LG