Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама ўпэўнены, што Кадафі сыдзе


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў упэўненасьць у тым, што лібійскі лідэр Муамар Кадафі "ўрэшце" сыдзе ў адстаўку пад ціскам міжнароднай супольнасьці.

У інтэрвію тэлекампаніі Эн-бі-сі Абама зазначыў, што не выключае магчымасьці паставак зброі паўстанцам, якія імкнуцца зрынуць рэжым Кадафі.

Тым часам у Лібіі ўрадавыя войскі здолелі ізноў адцясьніць паўстанцаў на ўсход з адваяваных імі раней пазыцыяў.
XS
SM
MD
LG