Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: абнародавана справаздача "Пуцін. Карупцыя"


Барыс Нямцоў прэзэнтуе справаздачу "Пуцін. Карупцыя"
Барыс Нямцоў прэзэнтуе справаздачу "Пуцін. Карупцыя"
Карупцыя ў Расеі стала сыстэмай. Гэта сьцьвярджаюць аўтары справаздачы «Пуцін. Карупцыя», якая абнародаваная сёньня. Сустаршыні партыі Народнай свабоды Барыс Нямцоў, Міхаіл Касьянаў. Уладзімір Мілаў і Ўладзімір Рыжкоў у якасьці доказаў прыводзяць дадзеныя фонду стратэгічных распрацовак «ІНДЭМ», паводле якіх штогадовы карупцыйны абарот у Расеі вырас да трохсот мільярдаў даляраў, што супастаўна з гадавым бюджэтам краіны.

Аўтары справаздачы, якая ўжо выдадзеная накладам 11 тысяч асобнікаў, абвясьцілі пра пачатак збору сродкаў для ўдзелу ў праекце ўсіх грамадзянаў краіны.
XS
SM
MD
LG