Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: баевікі захапілі горад


У Емэне баевікі-ісламісты захапілі завод па вытворчасьці зброі, стратэгічна важную гару і невялікі горад Аль-Хусн на поўдні краіны. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Асашыэйтэд прэс са спасылкай на мясцовыя крыніцы. Аль-Хусн лічыцца адным галоўных апірышчаў тэрарыстычнай групоўкі “Аль-Кайда”.

У нядзелю раніцай улады правінцыі Марыб паведамілі пра гібель як найменей шасьцярых вайскоўцаў, якія сталі ахвярамі ўзброеных сутычак з баевікамі.
XS
SM
MD
LG