Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: талібы захапілі 50 чалавек


На паўночным усходзе Аўганістану талібы захапілі каля 50 чалавек, бальшыня зь якіх – паліцыянты і людзі, якія жадаюць служыць у паліцыі. Паведамленьні пра гэта пацьвердзілі прадстаўнікі паліцыі і самі талібы. Вядома, што паліцыянты накіроўваліся ў правінцыю Кунар у адпачынак пасьля завяршэньня вучэньняў у суседняй правінцыі Нурыстан. Яны не былі ўзброеныя.

Прадстаўнік талібаў заявіў, што лёс закладнікаў будуць вырашаць палявыя камандзіры, якія дзейнічаюць на ўсходзе Аўганістану, “пасьля ацэнкі сытуацыі”.
XS
SM
MD
LG