Лінкі ўнівэрсальнага доступу

200 тысяч пратэставалі ў Лёндане


У Лёндане сёньня адбылася шматтысячная акцыя пратэсту супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўраду Вялікабрытаніі.

Арганізатары маніфэстацыі – найбуйнейшае брытанскае прафсаюзнае аб'яднаньне – паведамілі, што ў маршы пратэсту ўдзельнічалі больш за 200 тысяч чалавек. Паліцыя пра колькасьць пратэстоўцаў пакуль не паведамляла.

Удзельнікі шэсьця пратэставалі супраць праграмы рэзкага скарачэньня дзяржаўных выдаткаў, у тым ліку сацыяльных выплат. Урад Дэвіда Кэмэрана заяўляе аб неабходнасьці бюджэтных скарачэньняў – з-за цяжкага фінансавага становішча Вялікабрытаніі.

У ходзе маршу адбылася сутычка невялікай групы пратэстоўцаў з паліцыяй.
XS
SM
MD
LG