Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне пратэсты супраць АЭС


У найбуйнейшых гарадах Нямеччыны сёньня адбыліся масавыя акцыі пратэсту супраць атамнай энэргетыкі.

Па дадзеных паліцыі, у Бэрліне на вуліцы выйшлі больш за 50 тысяч чалавек. Масавыя мітынгі і маршы адбыліся таксама ў Гамбургу, Кёльне, Мюнхене.

Удзельнікі акцый патрабавалі ад уладаў краіны неадкладна адмовіцца ад разьвіцьця атамнай энэргетыкі – у сувязі зь яе патэнцыяльнай небясьпекай для навакольнага асяродзьдзя і здароўя чалавека.

Маніфэстацыі былі арганізаваны актывістамі экалягічных рухаў у сувязі з падзеямі ў Японіі, дзе некалькі ядзерных рэактараў былі пашкоджаны ў выніку землятрусу і цунамі.
XS
SM
MD
LG