Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нямецкім паветры знойдзены радыёактыўны японскі ёд


Высокачульлівыя датчыкі Фэдэральнай мэтэаслужбы Нямеччыны паказалі наяўнасьць сьлядоў радыеактыўнага ёду зь Японіі ў паветры вакол нямецкіх гарадоў – Патсдам, Афэнбах і Брауншвайг.

Паводле адмыслоўцаў доза лічыцца мізэрнай і пагрозы здароўю людзей не нясе. Такую інфармацыю распаўсюдзіла міністэрства навакольнага асяродзьдзя ФРГ. Мяркуецца, што асноўная частка радыёактыўных рэчываў з Японіі з’явіцца ў нямецкай паветры пазьней.

Як паведамляюць нямецкія ўрадавыя крыніцы, мытнікі правяраюць усех, хто прыбыў зь Японіі лічыльнікамі Гейгера.
XS
SM
MD
LG