Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Емэну рыхтуецца перадаць уладу


Антыўрадавыя пратэсты ў Сане
Антыўрадавыя пратэсты ў Сане
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салеха сёньня заявіў, што рыхтуецца да адыходу ад улады дзеля таго, каб пазьбегнуць кровапраліцьця. Ён разьлічвае перадаць паўнамоцтвы, як ён выказаўся, "у надзейныя рукі" пераходнай адміністрацыі. Заява Салеха перадавалася па тэлебачаньні.

У сталіцы краіны горадзе Сана сабраліся на маніфэстацыю тысячы людзей. Апанэнты Салеха і яго прыхільнікі праводзяць дэманстрацыі ў розных раёнах гораду.У мінулую пятніцу ў выніку сутыкненьняў з сіламі правапарадку ў сталіцы Емэну загінулі каля пяцідзесяці маніфэстантаў.
XS
SM
MD
LG