Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя некаторыя выракі фігурантам «малочнай справы», у тым ліку экс-міністру Брылу

Асуджаны Ігар Брыла, якога раней зьнялі з пасады памочніка Лукашэнкі ў Віцебскай вобласьці «ў сувязі з учыненьнем правіны, несумяшчальнай з знаходжаньнем на дзяржаўнай цывільнай службе»
Асуджаны Ігар Брыла, якога раней зьнялі з пасады памочніка Лукашэнкі ў Віцебскай вобласьці «ў сувязі з учыненьнем правіны, несумяшчальнай з знаходжаньнем на дзяржаўнай цывільнай службе»

Агулам вядомы сьпіс 18 фігурантаў «малочнай справы» на чале з экс-міністрам сельскай гаспадаркі Ігарам Брылам.

У Менску завяршыўся суд над фігурантамі маштабнай і гучнай «малочнай справы», у цэнтры якой — спонсар першай прэзыдэнцкай кампаніі Лукашэнкі Генадзь Скітаў і ягоны брат Сяргей Элькінд, а таксама былы міністар сельскай гаспадаркі і памочнік Лукашэнкі Ігар Брыла.

Сьпярша, паводле КДБ, падазраваных было 26 чалавек, але на лаве падсудных апынуліся 18 зь іх. Іх абвінавачвалі паводле 12 крымінальных артыкулаў.

Суд пачаўся ў верасьні 2025 году і скончыўся сёлета, тры месяцы таму. Падсудным інкрымінавалі 12 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «атрыманьне хабару», «перавышэньне ўлады», «махлярства ў буйным памеры», «пасярэдніцтва пры дачы хабару» і іншыя, менш цяжкія.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Ігар Брыла атрымаў 12 гадоў пазбаўленьня волі, колькі і прасіў пракурор. Генадзю Скітаву далі 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Пад суд трапілі таксама:

  • Віктар Скітаў, сын Генадзя Скітава, дырэктар менскага філіялу ААТ «Бабушкіна крынка»
  • Арцём Зубель, першы намесьнік дырэктара ААТ «Бабушкіна крынка»
  • Галіна Ціцянкова, намесьніца дырэктара ААТ «Бабушкіна крынка»
  • Аляксей Драніца, начальнік аддзелу замежнаэканамічнай дзейнасьці ААТ «Бабушкіна крынка»
  • Дзяніс Ліньнік, дырэктар філіялу «Асіповіцкі» ААТ «Бабушкіна крынка»
  • Сяргей Петражыцкі, дырэктар ААТ «Віцебскмясамалпрам»
  • Уладзімер Сіруць, «галоўны сябар» Генадзя Скітава, кіраўнік шэрагу афіліяваных кампаніяў
  • Сяргей Качанаў, дырэктар віцебскага канцэрну «Мяса-малочныя прадукты» і іншыя.

Малочная справа

Схему крадзяжоў з малочных заводаў і бюджэту патлумачыў Аляксандар Лукашэнка на паседжаньні ў лістападзе 2023 году.

Лукашэнка сьцьвярджаў, што за кошт розьніцы цэнаў у Беларусі і Расеі даходы ўсіх удзельнікаў злачыннай схемы складалі ня менш як дзесяць мільёнаў даляраў у год. Як прыклад Лукашэнка прывёў кампанію «Бабушкіна крынка» з Магілёва.

Высьветлілася, што зь верасьня 2019 году, калі прадпрыемства ўзначаліў Генадзь Скітаў, ён атачыў сябе даверанымі асобамі і сваякамі і пачаў новую палітыку збыту, цалкам замкнуўшы на сябе фінансавыя патокі. Для рэалізацыі схемы Скітаў наўмысна назапашваў складзкія запасы і дамагаўся для свайго прадпрыемства зьніжэньня індыкатыўнай цаны. Гэта дазваляла спачатку прадаваць малочныя тавары зь мінімальнай нацэнкай, а затым рэалізоўваць гэты ж тавар канчатковаму спажыўцу праз падстаўныя фірмы за вышэйшую цану.

Акрамя таго, шляхам подкупу асобныя камэрсанты мелі магчымасьць атрымліваць малочную прадукцыю ў першую чаргу, закупляючы яе па цане, ніжэйшай за ўстаноўлены індыкатыў.

Кіраўнік КДБ Іван Тэртэль, які ўдзельнічаў у той нарадзе, тады ж дапоўніў: у справе затрыманыя ўжо 26 чалавек і 15 чалавек арыштаваныя.

Праз два гады пасьля першых арыштаў у Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд «малочнай справы».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG