Каб спраўдзіць кантакт, Офіс Ціханоўскай заклікае зьвяртацца да яго наўпрост. А таксама заклікае быць пільнымі і не сьпяшацца выконваць падазроныя просьбы.
«Першае пытаньне, на якое вам трэба адказаць: навошта вам напісаў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам Офіса? Чаму вам і чаму цяпер?», — гаворыцца ў інструкцыі бясьпекі, якую склаў Офіс.
Чалавек, які выдае сябе за супрацоўніка Офісу, хутчэй за ўсё, ня проста махляр, а прадстаўнік беларускіх спэцслужбаў, лічаць аўтары інструкцыі.
Таму і дзейнічаць трэба адпаведна: нічога не адказваць, не пераходзіць па спасылках, заблякаваць кантакт. Калі ж нейкую інфармацыю ўжо паведамілі, папярэдзіць тых, супраць каго яна можа быць выкарыстана.
Форум