Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна стварэньня Бяроза-Картускага лягеру для палітычных зьняволеных, дзень памяці Аркадзя Смоліча

Аркадзь Смоліч з жонкай, Аляксандрай Каткоўскай, 1937 год.
Аркадзь Смоліч з жонкай, Аляксандрай Каткоўскай, 1937 год.

Падзеі 17 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1649 — войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана польнага Януша Радзівіла разьбіла 3-тысячны аддзел украінскіх казакоў каля Загальля на Прыпяці.

1793 — у Горадні пачаў працу апошні сойм Рэчы Паспалітай, які скасаваў Канстытуцыю 3 траўня і замацаваў рашэньне пра другі падзел краіны.

1905 — Кішчыцкі расстрэл. Сяляне ў Чавускім павеце спрабавалі адстаяць сваю зямлю, якую захапіў памешчык. Войска і паліцыя адкрылі агонь. Былі забітыя 8 сялянаў, цяжка параненыя 15. На месцы трагедыі стаіць помнік.

1907 — На зьезьдзе ў Вільні створана Краёвая партыя Літвы і Беларусі.

1934 — Польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі падпісаў загад стварыць у Бярозе-Картускай лягер для асобаў, якія пагражалі бясьпецы, спакою і грамадзкаму парадку.

Будынак вязьніцы ў Бяроза-Картускім лягеры
Будынак вязьніцы ў Бяроза-Картускім лягеры

1940 — у Латвію і Эстонію ўвялі савецкія войскі.

1953 — пачалося народнае паўстаньне ва Ўсходняй Нямеччыне (ГДР): больш як у 700 мясцовасьцях прайшлі антыўрадавыя страйкі і дэманстрацыі. Выступы здушыла група савецкіх войскаў у ГДР.

У гэты дзень нарадзіліся

1762 Вiсарыён Паўлаў, архітэктар.

1882Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар, дырыжор і піяніст беларускага паходжаньня, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў усясьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя.

Ігар Стравінскі
Ігар Стравінскі

1936Кен Лоўч, брытанскі кінарэжысэр, клясык эўрапейскага кіно.

Кен Лоўч з «Залатой пальмавай галінай», атрыманай за фільм «Я, Дэніэл Блэйк», на кінафэстывалі ў Канах, 2016 год
Кен Лоўч з «Залатой пальмавай галінай», атрыманай за фільм «Я, Дэніэл Блэйк», на кінафэстывалі ў Канах, 2016 год

1949Уладзімер Русак, беларускі праваслаўны духоўнік.

У памяці

1696Ян ІІІ Сабескі, кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі.

1938Аркадзь Смоліч, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец у галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф (расстраляны).

Школа ў Бацэвічах, вёсцы, дзе нарадзіўся Аркадзь Смоліч, архіўнае фота 2016 году.
Школа ў Бацэвічах, вёсцы, дзе нарадзіўся Аркадзь Смоліч, архіўнае фота 2016 году.

1954 Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.

1996Томас Сэмюэл Кун, амэрыканскі гісторык і філёзаф навукі. Ягоная кніга «Структура навуковых рэвалюцый» — адна з найбольш цытаваных навуковых публікацый за ўсю гісторыю навукі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG