Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: народзіны Васіля Захаркі і Сяргея Антончыка

Кіраўнікі місій БНР у эўрапейскіх краінах, 1919 год. Сядзяць (злева направа): Яўген Ладноў, Васіль Захарка, Мікола Вяршынін, Леанард Заяц; стаяць: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Янка Чарапук, Яўхім Бялевіч.

Падзеі 1 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1557 Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзеньня зямельнай рэформы ў ВКЛ.

1579 — заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт. Стэфан Баторы даў яму прывілей.

1778 — бізнэсовец Олівэр Полак, як лічыцца, ненаўмысна «вынайшаў» знак $, калі запісваў ад рукі скарот «ps», які абазначаў гішпанскія грашовыя адзінкі — pesos, што былі тады асноўнай валютай. Лічыцца, што літары напаўзьлі адна на адну і ўтварыўся знак даляра $.

1939 — паразай рэспубліканцаў скончылася грамадзянская вайна ў Гішпаніі.

1946 — У Ватэнштэце (Нямеччына) выйшаў першы нумар часопіса «Шляхам жыцьця», рэдактарам якога быў Хведар Ільяшэвіч.

1948 — Савецкі Саюз пачаў уводзіць абмежаваньні для руху ў Заходні Бэрлін і з Заходняга Бэрліну, якія да 24 чэрвеня сталі поўнай блякадай.

1976Стыў Джобс, Стыў Возьняк і Роналд Уэйн заснавалі кампанію Apple Inc.

Стыў Джобс прэзэнтуе кампутар Macintosh, 1984
Стыў Джобс прэзэнтуе кампутар Macintosh, 1984

1979 — пасьля рэфэрэндуму Рухала Хамэйні афіцыйна абвясьціў Іран ісламскай рэспублікай.

1981 — у Менску адкрыўся Літаратурны музэй Максіма Багдановіча. У 1989—1998 ягоным дырэктарам быў будучы нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі.

Музэй Багдановіча сустракае Данчыка, амэрыканскага сьпевака беларускага паходжаньня
Музэй Багдановіча сустракае Данчыка, амэрыканскага сьпевака беларускага паходжаньня

2004 — кампанія Google запусьціла свой паштовы сэрвіс Gmail.

2009 — Альбанія і Харватыя далучыліся да NATO.

У гэты дзень нарадзіліся

1809Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік.

Паштовая марка да 200-годзьдзя з дня нараджэньня Мікалая Гогаля
Паштовая марка да 200-годзьдзя з дня нараджэньня Мікалая Гогаля

1815Ота фон Бісмарк, канцлер Нямеччыны.

1846Браніслаў Мінейка, паўстанец 1863-1864 гадоў.

1862 Адам Багдановіч, этнограф і мэмуарыст.

1873 Сяргей Рахманінаў, расейскі кампазытар, піяніст і дырыгент.

1877 Васіль Захарка, старшыня Рады БНР на эміграцыі ў 1928–1943 гадах. На скліканай 10 кастрычніка 1925 году канфэрэнцыі ў Бэрліне Захарка не прызнаў Савецкай Беларусі за незалежную дзяржаву. Дзякуючы яму БНР не спыніла свайго існаваньня, бо большасьць сяброў рады прызнала БССР.

Васіль Захарка
Васіль Захарка

1901 Сяргей Пясэцкі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.

1919Раiса Кудрэвiч, жывапісец, народная мастачка Беларусі.

1929Мілан Кундэра, чэскі пісьменьнік.

1940 Уладзімер Басалыга, беларускі графік.

Зь сябрамі на ганку зэльвенскай хаты: Аляксей Марачкін, Яўген Кулік, Пётра Сьвентахоўскі, Ларыса Геніюш, Уладзімер Басалыга; сядзіць — Ірына Марачкіна. 1981 г.
Зь сябрамі на ганку зэльвенскай хаты: Аляксей Марачкін, Яўген Кулік, Пётра Сьвентахоўскі, Ларыса Геніюш, Уладзімер Басалыга; сядзіць — Ірына Марачкіна. 1981 г.

1941Леанід Марчанка, мастак-графік.

1947Алесь Жук, беларускі пісьменьнік.

1956Сяргей Антончык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня, адзін зь лідэраў рабочага руху.

Сяргей Антончык, красавік 1991
Сяргей Антончык, красавік 1991

У памяці

1548 Жыгімонт І Стары, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1940 Язэп Лёсік, беларускі мовазнаўца, публіцыст, палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР. Быў дзеячом Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнікам Першага Ўсебеларускага зьезду. Адзін з ініцыятараў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 2-і старшыня Рады БНР, пасьля старшыня Найвышэйшай Рады БНР. Выкладчык БДУ і Белпэдтэхнікуму, правадзейны сябра Інбелкульту (1922), Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928). Адзін з ініцыятараў правядзеньня Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Менску (1926), аўтар шматлікіх прац па беларускім мовазнаўстве.

Арыштаваны 25 чэрвеня 1938 году ў справе «Контаррэвалюцыйнай арганізацыі палітссыльных у Саратаве». 31 сакавіка 1940 году на спэцыяльным пасяджэньні НКУС быў асуджаны на пяць гадоў ГУЛАГу. Памёр на наступны дзень у Саратаўскай турме, паводле афіцыйнае вэрсіі ад сухотаў. Паводле іншай крыніцы, быў застрэлены адразу па абвяшчэньні выраку.

Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры, 1922. Сядзяць зьлева направа: Я. Купала, А. Круталевіч, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, У. Чаржынскі, В. Шэмпель, М. Байкоў. Стаяць зьлева направа: 1, 2 - ?, 3 - Ч. Родзевіч, 4 - Я. Колас, 5 - К.М. Гадыцкі-Цьвірка, 6 - Я. Дыла.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG