Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзёрзкі налёт на музэй у Італіі: выкрадзены Рэнуар, Сезан і Маціс

Віла фонду Маньяні-Рока.
Віла фонду Маньяні-Рока.

У Італіі з прыватнага музэя Фонду Маньяні-Рока пад Пармай выкрадзеныя карціны П’ера Агюста Рэнуара, Поля Сезана і Анры Маціса коштам некалькі мільёнаў эўра.

Чацьвёра зламысьнікаў у масках праніклі ў музэй, разьмешчаны на віле, 22 сакавіка. Вядома пра гэта стала толькі зараз.

Сярод выкрадзеных карцін — праца Рэнуара «Рыбы», «Нацюрморт з чарэшняй» Сезана і акварэль Маціса «Адаліска на тэрасе». Крадзеж, паводле зьвестак італьянскіх СМІ, заняў каля трох хвілін. Пасьля таго, як на віле спрацавала сыгналізацыя, злодзеі пакінулі месца злачынства і ўцяклі.

Кошт выкрадзенага ацэньваецца як мінімум у дзевяць мільёнаў эўра — толькі «Рыбы» Рэнуара каштуюць не менш за шэсьць мільёнаў эўра, адзначае ВВС.

Фонд Маньяні-Рока заснаваны ў 1984 годзе пасьля сьмерці кампазытара і калекцыянэра мастацтва Луіджы Маньяні. Музэй разьмешчаны на віле, якая належыць сямʼі Маньяні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG