Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за тры апошнія дні зафіксавалі 14 тэмпэратурных рэкордаў

Менск. Ілюстрацыйнае фота
Менск. Ілюстрацыйнае фота

12 сакавіка могуць зарэгістраваць абсалютны тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў з 1881 году: Белгідрамэт прагназуе да 19 градусаў цяпла пры гістарычным максымуме 17,8°, які быў у 2002 годзе ў Лельчыцах.

Як сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту, 12 сакавіка абнавілася 9 лякальных максымумаў, пры гэтым 8 зь іх пратрымаліся ўсяго год.

Перапісаныя экстрэмумы дня ў Пінску — 17 градусаў вышэй за нуль (16,8°), у Лельчыцах — 16,9° (16,7°), у Берасьці — 16,5° (16,2°), у Высокім — 16,4° (15,7°), на станцыі Палеская ў Лунінецкім раёне — 16,3° (16°), у Ганцавічах — 16,1° (15,2°), у Івацэвічах — 16° (15,9°), у Бярэзані — 14,1° (13,6° у 2015 годзе) і ў Слуцку — 13,9° (13,7°).

Найцяплей было ў Пінску, Дарагічыне і Кобрыні (17 градусаў). Абсалютны рэкорд дня выстаяў (17,6° было 11 сакавіка 2025 году ў Жлобіне).

9 сакавіка зафіксавалі два тэмпэратурныя рэкорды — у Горадні і Нарачы, а 10-га — тры: у Бярэзінскім запаведніку, Езярышчы і Леплі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG