Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пайшоў пад адхон і загарэўся цягнік з бэнзынам

Пажар цягніка ў Смаленскай вобласьці Расеі, 2025 год
Пажар цягніка ў Смаленскай вобласьці Расеі, 2025 год

Здарэньне адбылося ў Тамбоўскай вобласьці.

Здарэньне адбылося на чыгуначнай станцыі Качатоўка ў горадзе Мічурынску, што ў Тамбоўскай вобласьці.

Пасьля таго, як цягнік пайшоў пад адхон са сваёй каляіны, загарэліся пяць цыстэрнаў з бэнзынам. Пажар можна назіраць за шмат кілямэтраў ад станцыі.

Пра здарэньне піша расейскае агенцтва ТАСС. Таксама паведамляецца, што праз тое, што адбылося, затрымліваецца восем пасажырскіх цягнікоў, якія йдуць праз станцыю.

Пакуль няясна, з чым зьвязанае надзвычайнае здарэньне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG