Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі абвясьцілі надзвычайнае становішча ў сувязі з масавымі ляснымі пажарамі

Пажар у лесе каля шашы з Тэль-Авіву ў Ерусалім
Пажар у лесе каля шашы з Тэль-Авіву ў Ерусалім

Лясныя пажары за першыя гадзіны прывялі да траўмаў некалькіх людзей і прымусілі міністра абароны Ісраэля Каца абвясьціць «надзвычайную сытуацыю нацыянальнага ўзроўню».

Ізраільскае ратавальнае агенцтва «Маген Давід Адом» (MDA) паведаміла, што сотні мірных жыхароў знаходзяцца пад пагрозай з-за найгоршых лясных пажараў за апошнія гады, і Кац загадаў разгарнуць войскі для падтрымкі пажарных.

MDA заявіла, што надала дапамогу 22 чалавекам, 12 зь якіх даставілі ў шпіталь, большасьць гэтых людзей пацярпела ад удыханьня дыму. Узровень трывогі павысілі да найвышэйшага.

Паліцыя перакрыла галоўную шашу Ерусалім-Тэль-Авіў і эвакуавала жыхароў уздоўж маршруту, калі тыдзень таму ў раёне, разбураным пажарамі, успыхнулі новыя.

«З-за распаўсюду пажараў у раёне шашы № 1 і Ерусалімскіх пагоркаў на месцах працуюць вялікія паліцэйскія сілы. Насельніцтва просяць пазьбягаць паездак у гэты раён», — паведаміла паліцыя на X.

Журналіст AFP, які знаходзіўся на месцы здарэньня, паведаміў, што пажар бушуе ў лясных масівах каля галоўнай дарогі паміж Латрунам і Бэйт-Шэмэшам, і што верталёты працуюць над тушэньнем.

Многія кіроўцы кінулі свае машыны на шашы і ўцяклі, бо ад пажару ўздымаліся велізарныя аблокі чорнага дыму. Пазьней на месца сталі прыбываць жаўнеры.

Населеныя пункты прыкладна за 30 кілямэтраў на захад ад Ерусаліму, эвакуаваныя, паведамляюць ізраільскія СМІ. Высокія тэмпэратуры і моцны вецер дазволілі хуткаму распаўсюду пажараў у лясных раёнах, што прывяло да эвакуацыі як мінімум пяці населеных пунктаў, гаворыцца ў заяве паліцыі.

Офіс прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу паведаміў, што неўзабаве з Італіі і Харватыі прыбудуць тры самалёты для барацьбы з пажарамі.

Пажарныя і ратавальныя службы заявілі, што сілы ня змогуць удзельнічаць у забесьпячэньні бясьпекі мерапрыемстваў да маючага адбыцца Дня незалежнасьці Ізраілю, што можа прывесьці да скасаваньня мерапрыемстваў.

З-за ўмоў надвор’я міністарка, адказная за арганізацыю нацыянальных цырымоній, Міры Рэгеў, заявіла, што галоўнае мерапрыемства ў Дзень незалежнасьці, заплянаванае на вечар 30 красавіка ў Ерусаліме, скасаванае.

У некаторых выданьнях гаварылася пра тое, што ўлады падазраюць наўмысныя падпалы лясоў. Аднак афіцыйныя органы ўлады пакуль пра гэта не гавораць.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG