Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шры-Лянка ўвяла бязьвізавы рэжым для 35 краін, у тым ліку для Беларусі

Сьцягі Шры-Лянкі
Сьцягі Шры-Лянкі

Пакуль Беларусь ня мае прамых авіярэйсаў у гэтую азіяцкую краіну, але магчыма, што беларускія турысты зьвернуць яшчэ большую ўвагу на гэтую краіну.

Сёньня турыстычная віза туды на 30 дзён пры афармленьні загадзя каштуе для беларусаў $50. Сэрвісны збор — $18,5, збор за апрацоўку заявы — $3,11.

Пра бязьвізавы рэжым паведаміў мясцовы партал старонка newswire.lk.

Прамых авіярэйсаў зь Менску на Шры-Лянку няма. Турысты лятаюць праз Абу-Дабі, Маскву, Дубай у ААЭ і Доху ў Катары.

У 2023 годзе на Шры-Лянцы адпачылі амаль 11 тысяч беларусаў, турыстычныя агенцтвы адзначалі, што кірунак стаў карыстацца большым попытам. Годам раней там адпачылі 3,6 тыс. беларусаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG