Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку ўручылі статуэтку «Залатая літара», якую ўручаюць пераможцам конкурсу друкаваных СМІ

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка на Форуме мэдыйнай супольнасьці Беларусі. Магілёў, 28 траўня 2024. Афіцыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка на Форуме мэдыйнай супольнасьці Беларусі. Магілёў, 28 траўня 2024. Афіцыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падзякаваў за ўзнагароду і паабяцаў «знайсьці ёй месца» ў Палацы незалежнасьці.

Аляксандар Лукашэнка атрымаў статуэтку «Залатая літара», якія звычайна ўручаюць пераможцам нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, статуэтку ўручыў намесьнік кіраўніка адміністрацыі, колішні міністар інфармацыі Беларусі Ўладзімір Перцаў на Форуме мэдыйнай супольнасьці Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка падзякаваў за ўзнагароду і паабяцаў «знайсьці ёй месца» ў Палацы незалежнасьці.

Ён паведаміў, што «за 15 кілямэтраў насіў свае вершы ў шклоўскую раёнку з надзеяй, што іх апублікуюць».

«Насіў, пісаў, як і ўсе ў тыя часы. Мне здавалася, што яны добрыя, дасканалыя. Была калёнка, дзе публікавалі вершы. Думаў, напэўна, і мае вершы маглі б там разьмясьціць. Я намагаюся іх знайсьці цяпер. Напэўна, недзе дома. Там сшытак мой захаваўся. Я захоўваў яго доўга, потым перастаў пісаць вершы. Сёньня я б ужо не напісаў, як і музыкай ня змог бы займацца. Цяпер і тэм дастаткова, і досьвед дазваляе. А вершы не напісаў бы, таму што галава забітая іншымі праблемамі», — расказаў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG