Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве зрабілі больш жорсткімі правілы ўвозу хатніх жывёл зь Беларусі і Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Узмацненьне правілаў тычыцца сабак, катоў і тхароў. Новыя правілы будуць дзейнічаць ня толькі для Літвы, але і для ўсіх краін Эўразьвязу.

Літоўская вэтэрынарная служба ўзмацняе жорсткасьць правілаў увозу хатніх жывёл з Расеі і Беларусі.

Галоўны дзяржаўны вэтэрынар літоўскай пагранічнай службы Аліцыя Заранковіч паведаміла, што сёлета з 16 верасьня гаспадары жывёл павінны будуць прад’яўляць вынікі сэралягічнага тэсту сваіх гадаванцаў на антыцелы да вірусу шаленства. Раней было дастаткова адзнакі аб дзейнай прышчэпцы ад шаленства ў вэтэрынарным пашпарце і чыпа.

Заранковіч адзначыла, што летась 63 жывёліны з Расеі ці Беларусі не былі дапушчаныя ў Літву з прычыны неадпаведнасьцяў у дакумэнтах.

Сэралягічны тэст для ўвозу жывёл давядзецца рабіць у лябараторыі, акрэдытаванай Эўразьвязам. У Расеі ёсьць некалькі такіх лябараторый — у Маскве, ва Ўладзіміры і Ўладзімірскай вобласьці.

Узмацненьне правілаў тычыцца сабак, катоў і тхароў. Заранковіч заявіла, што новыя правілы будуць дзейнічаць ня толькі для Літвы, але і для ўсіх краін Эўразьвязу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG