Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмежаваньне або забарона наведваць лясы дзейнічае ва ўсіх абласьцях Беларусі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Але ахоплівае ня ўсе раёны.

Абмежаваньне або забарона на наведваньне лясоў дзейнічаюць у 63 з 118 раёнаў Беларусі, сьведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, піша «Позірк».

У 13 раёнах цалкам забаронена наведваць лес: у Берасьцейскай вобласьці — у Кобрыньскім, Жабінкаўскім, Берасьцейскім, Пружанскім, Янаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пінскім; у Горадзенскай — у Воранаўскім, Лідзкім, Шчучынскім і Мастоўскім; у Менскай — у Стаўпецкім.

Абмежаваньні дзейнічаюць у:

  • Баранавіцкім, Бярозаўскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Івацэвіцкім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Столінскім раёнах Берасьцейскай вобласьці;
  • Докшыцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласьці;
  • Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрускім, Ельскім, Жыткавіцкім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Сьветлагорскім, Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласьці;
  • Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Горадзенскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Наваградзкім, Астравецкім, Ашмянскім, Сьвіслацкім, Слонімскім, Смаргонскім раёнах Горадзенскай вобласьці;
  • Бярэзінскім, Барысаўскім, Валожынскім, Дзяржынскім, Любанскім, Менскім, Мядзельскім, Смалявіцкім і Салігорскім раёнах Менскай вобласьці;
  • Магілёўскім раёне.

Увядзеньне адпаведных абмежаваньняў ляжыць на адказнасьці райвыканкамаў. У кожным раёне прымяняюцца свае меры абмежавальнага характару (час наведваньня, уезд на транспарце, асобныя ўчасткі ляснога фонду).

Пры абмежаваньні (жоўты ўзровень) дазваляецца наведваньне лясоў, але не на аўтатранспарце і без разьвядзеньня вогнішчаў. Пры забароне (чырвоны ўзровень) лес наведваць нельга.

Паводле апэратыўных зьвестак МНС, раніцай 12 траўня быў зьліквідаваны лясны пажар на плошчы 0,01 га і 3 пажары травы і кустоў на агульнай плошчы 0,062 га.

Паводле прагнозу сыноптыкаў, на поўдні краіны 12 траўня паветра прагрэецца да 16 градусаў цяпла.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG