Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельшчына захлынаецца ў сьмецьці, камунальнікі не даюць рады. ФОТА


Звалкі ў Рэчыцы. Фота з чату @chat_rechitsa_vazhno
Звалкі ў Рэчыцы. Фота з чату @chat_rechitsa_vazhno

Вываз сьмецьця буйных памераў – платны, таму мясцовыя жыхары проста вывальваюць яго на вуліцы. Камунальнікі палююць на іх з дапамогай фотапастак.

У Рэчыцы жыхары скардзяцца на тое, што камунальнікі даўно не вывозяць сьмецьце з кантэйнэраў. Мясцовыя паблікі посьцяць фота перапоўненых кантэйнэраў і звалак. Так, на вуліцы Сярэдзіна гара сьмецьця пасьля ачысткі скляпеньняў стала прыцягваць жыхароў з іншых раёнаў Рэчыцы – там яны выкідаюць буйнагабарытнае сьмецьце.


У Рагачове камунальнае прадпрыемства вымушанае было ўсталяваць фотапасткі. Зь іх дапамогай камунальнікі спрабуюць змагацца са стыхійнымі звалкамі і выяўляць тых, хто выкідае сьмецьце на вуліцы.

Для праверкі фотапастак прыцягнутая таксама інспэкцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. «І днём, і ў цёмны час сутак грамадзяне працягваюць складаваць адкіды на землях агульнага карыстаньня», – скардзяцца чыноўнікі.

Камунальнікі пагражаюць парушальнікам адміністратыўнай адказнасьцю і рыхтуюць замест дадатковых кантэйнэраў новыя фотапасткі.

  • У Беларусі штогод утвараецца каля 4 млн тон камунальных адкідаў.
  • Летась старшыня Савета Рэспублікі Натальля Качанава заявіла: «Сёньня ў Беларусі дзейнічае салідная прававая база ў галіне абыходжаньня з адкідамі, якая можа быць арыенцірам для многіх іншых краін».
  • Гэтая заява прагучала на пасяджэньні экспэртна-кансультатыўнага савету пры Прэзыдыюме Савета Рэспублікі, дзе абмяркоўвалася выкананьне даручэньняў Лукашэнкі аб арганізацыі працы па абыходжаньні з адкідамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG