Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Ігната Грынявіцкага, забойцы імпэратара Аляксандра ІІ


Ілюстрацыйная выява. Замах на жыцьцё Аляксандра ІІ: выбух другой бомбы, 1 сакавіка 1881 году. Мастак — Арнольд Бальдынгер
Ілюстрацыйная выява. Замах на жыцьцё Аляксандра ІІ: выбух другой бомбы, 1 сакавіка 1881 году. Мастак — Арнольд Бальдынгер

Падзеі 13 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 сакавіка 1881 году расейскі імпэратар Аляксандар II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай 25-гадовым ураджэнцам Беларусі Ігнатам Грынявіцкім. У замаху загінуў і сам Ігнат Грынявіцкі.

Ігнат Грынявіцкі
Ігнат Грынявіцкі

Грынявіцкі — удзельнік рэвалюцыйнага руху, сябра нелегальнай партыі «Народная воля», адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі. Менавіта на ўстаноўчым сходзе партыі «Народная воля» ў жніўні 1879 году ў Ліпецку быў зацьверджаны сьмяротны прысуд імпэратару Аляксандру ІІ. Грынявіцкі стаў адным з чатырох выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла выканаць забойства. Агулам на працягу двух гадоў было зроблена шэсьць замахаў на Аляксандра ІІ, але загінуў ён пасьля замаху Грынявіцкага.

У сваім запавеце рэвалюцыянэр-нарадаволец напісаў:

«Аляксандар ІІ павінен памерці. Ён памрэ, а разам зь ім памром і мы, яго ворагі, яго забойцы... Гісторыя сьведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў...».

Таксама ў гэты дзень

1869 — расейскі хімік Дзьмітры Мендзялееў скончыў складаньне сваёй Пэрыядычнай табліцы.​

1938 — расейская мова ўведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.

1938 — Аўстрыя далучаная да нацысцкай Нямеччыны.

1989 — ангельскі навуковец Тым Бэрнэрс-Лі і ягоныя калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе ядзерных дасьледаваньняў, перадалі кіраўніцтву Рады працу «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы прасторы WWW.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай.

У гэты дзень нарадзіліся

1848 — Баляслаў Геранім Клапатоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп луцка-жытомірскі, арцыбіскуп магілёўскі.

1934 — Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка.

1936 — Майкл Дэвіс, брытанскі каталіцкі навуковец і публіцыст.

1949 — Анатоль Тозік, беларускі дзяржаўны дзяяч і дыплямат.

1954 — Сяргей Сідорскі, былы прэм’ер-міністар Беларусі.

Сяргей Сідорскі, архіўнае фота
Сяргей Сідорскі, архіўнае фота

1965 — Юрась Пацюпа, беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.

У гэты дзень памерлі

1720 — Казімер Ян Павал Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага.

1919 — Аляксандар Грыкоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, настаўнік першай беларускай школы ў Горадні.

1920 — Андрэй Сьнітка, беларускі археоляг, этнограф, краязнавец.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG