Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з удзелам спэцбатальёну «Дэльта» і АМАПу затрымалі грамадзян за напад на памежніка


Беларускае памежжа. Ілюстрацыйнае фота
Беларускае памежжа. Ілюстрацыйнае фота

Двух удзельнікаў інцыдэнту затрымалі на трасе М-6 пры ўдзеле асобнага спэцыялізаванага батальёну «Дэльта» ДАІ і сілавой падтрымцы АМАПу. Трэцяга грамадзяніна затрымалі ў вёсцы Васілевічы Горадзенскага раёну.

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі расказалі аб інцыдэнце, які адбыўся 10 лютага ў зоне дзеяньня Горадзенскай памежнай групы.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, памежнік выявіў у памежнай зоне трох невядомых грамадзян Беларусі, якія спрабавалі запусьціць дрон.

У момант спробы затрыманьня грамадзяне «напалі на памежніка», а потым уцяклі на аўтамабілі. У Памежным камітэце сьцьвярджаюць, што дрон спрабавалі запусьці для «супрацьпраўнай дзейнасьці».

Усіх грамадзян затрымалі праз чатыры дні. Двух удзельнікаў інцыдэнту затрымалі на трасе М-6 пры ўдзеле асобнага спэцыялізаванага батальёну «Дэльта» ДАІ і сілавой падтрымцы АМАП. Трэцяга грамадзяніна затрымалі ў вёсцы Васілевічы Горадзенскага раёну.

«На зламысьнікаў завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь („Гвалт або пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадзкі абавязак“). Адзін з затрыманых знаходзіцца ў СІЗА турмы № 1 горада Горадня, двое — пад падпіскай аб нявыезьдзе. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі», — паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG