Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандуючы ўкраінскімі Аб’яднанымі сіламі кажа, што пра звальненьне з пасады даведаўся са СМІ


Сяргей Наеў
Сяргей Наеў

«Пра сваё звальненьне з пасады камандуючага Абʼяднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны, якую займаў з 2020 года, я даведаўся са СМІ. Гэта былі цяжкія часы. Адзін з самых цяжкіх пэрыядаў у гісторыі Украіны», — напісаў у Тэлеграме Сяргей Наеў.

Ён падзякаваў «усім генэралам, афіцэрам, сяржантам і салдатам за самаадданую службу, за зладжаную працу і сумесныя намаганьні, за давер і падтрымку», а таксама «ўсім украінцам за патрыятызм і значную дапамогу нашай арміі».

Раней сёньня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў рамках шэрагу кадравых зьмяненьняў у войску звольніў Сяргея Наева з пасады камандуючага Абʼяднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны і прызначыў на яго месца Юрыя Содаля.

8 лютага Зяленскі зьмяніў камандуючага ўсімі ўзброенымі сіламі. З пасады быў звольнены генэрал Валеры Залужны, яго месца заняў генэрал-палкоўнік Аляксандар Сырскі. 9 лютага Зяленскі зьмяніў і начальніка Генштабу. Замест генэрал-лейтэнанта Сяргея Шаптала пасаду заняў генэрал-маёр Анатоль Баргілевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG