Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты аблілі супам карціну Клёда Манэ ў Ліёнскім музэі


Папярэдняя акцыя актывістаў супраць карціны Манэ ў Стакгольме, чэрвень 2023
Папярэдняя акцыя актывістаў супраць карціны Манэ ў Стакгольме, чэрвень 2023

Напад на карціну «Le Printemps» (Вясна) адбыўся ў суботу ў 15:30 мясцовага часу.

У суботу ў мастацкім музэі трэцяга па велічыні гораду Францыі, які знаходзіцца на паўднёвым усходзе краіны, пратэстоўцы залілі супам карціну Клёда Манэ. Гэта была апошняя акцыя, распачатая той жа кампаніяй, якая ў мінулым месяцы зладзіла аналягічны напад на «Мону Лізу», піша Firstpost.

Карціна 1872 году была абароненая шклом, але ў музэі заявілі, што яна ўсё роўна пройдзе дбайную экспэртызу і рэстаўрацыю.

У музэі заявілі, што двое актывістаў арыштаваныя, на іх будуць падаваць заяву аб вандалізьме.

Ініцыятыва Riposte Alimentaire («Харчовая контратака») узяла на сябе адказнасьць за атаку ў публікацыі на X, дзе жанчына назвала сябе 20-гадовай Ілонай і сказала, што «мы павінны дзейнічаць зараз, пакуль ня позна».

Тая ж група, якая заклікае да ўстойлівага забесьпячэньня здаровай ежай усіх людзей, таксама заявіла аб студзеньскай атацы супам на карціну «Мона Ліза» ў Люўры, якая таксама была за шклом.

Што тычыцца Клёда Манэ, дык гэта ўжо трэцяя атака на ягоныя карціны ў музэях. У кастрычніку 2022 году пратэстоўцы зь нямецкага аддзяленьня Last Generation закідалі пюрэ палатно «Les Meules» (Стагі сена) у музэі ў Патсдаме. Яно таксама было абароненае шклом.

У чэрвені 2023 году актывісты ў Стакгольме выпэцкалі чырвонай фарбай і прыляпіліся рукамі да шклянога пакрыцьця яшчэ адной працы францускага імпрэсіяніста «Сад мастака ў Жывэрні».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG