Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь, як мяркуецца, дастаўлена вайсковая тэхніка з Кітаю


Нацыянальны аэрапорт Менск-2.
Нацыянальны аэрапорт Менск-2.

У Менск у пачатку студзеня чатыры разы за чатыры дні прылятаў транспартны самалёт «Боінг-747» з кітайскага гораду Ўрумчы.

Пра гэта паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», назваўшы такую актыўнасьць кітайскай грузавой авіякампаніі Air China Cargo нетыповай.

«Беларускі Гаюн», які займаецца адсочваньнем перамяшчэньня ў Беларусі вайсковай тэхнікі, у тым ліку расейскай, мяркуе, што рэйсамі з Урумчы ў Беларусь дастаўлялася вайсковая тэхніка з Кітаю.

Журналісты-расьсьледвальнікі не называюць сваіх крыніц, аднак зьвяртаюц увагу у тым ліку на адкрытыя дадзеныя. Рэйсы прыбывалі ў Менск чатыры дні запар — з 8 па 11 студзеня, самалёт ляцеў са сталіцы Беларусі ў Кітай і затым вяртаўся назад. У Менску ён праводзіў прыкладна па тры гадзіны, што дастаткова для правядзеньня разгрузкі. У аэрапорце самалёт знаходзіўся не на стаянках транспартна-лягістычнага цэнтру, а на стаянцы, зарэзэрваванай для абслугоўваньня ўрадавых самалётаў, у тым ліку тых, якімі карыстаецца беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка.

«Груз, верагодна, не праходзіў мытную ачыстку і адразу пакінуў аэрапорт, бо вакол месца стаянкі вайковаму грузу няма дзе разьмясьціцца, каб не прыцягваць дадатковай увагі і не стаяць пад адкрытым небам», — піша «Беларускі Гаюн».

Пра якую менавіта вайсковую тэхніку можа ісьці гаворка, не паведамляецца. У публікацыі адзначаецца, што на ўзбраеньні беларускай арміі ёсьць кітайскія бронеаўтамабілі, а кітайскія камплектуючыя выкарыстоўваюцца для вытворчасьці ракет РСЗА «Палянэз».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG