Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вайне ва Ўкраіне загінуў былы гулец чэмпіянату Беларусі ў футболе, украінец Сяргей Ражок


Сяргей Ражок, архіўнае фота
Сяргей Ражок, архіўнае фота

24 студзеня, абараняючы Ўкраіну, загінуў украінскі футбаліст Сяргей Ражок, паведаміла ў Facebook Бучанская раённая асацыяцыя футболу. Яму было 38 гадоў.

Усю прафэсійную кар’еру Сяргей Ражок правёў ва ўкраінскіх і беларускіх клюбах. Ён нарадзіўся ў Славуцічы (Кіеўская вобласьць) і пачынаў свой футбольны шлях у акадэміі «Дынама», пасьля чаго пагуляў за ўкраінскія клюбы «Таўрыю», «Закарпацьце», «Абалонь» і шэраг іншых.

У Беларусі ў розныя гады ён гуляў за «Менск», «Белшыну», «Нёман», «Гомель», «Віцебск» і «Смалявічы». Зь «Менскам» у 2013-м Ражок выйграў Кубак Беларусі, піша Tribuna.

З 2019 году Сяргей Ражок выступаў на аматарскім узроўні. Яго апошнім клюбам быў «Штурм» з Кіеўскай вобласьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG