У Беларусі ў ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня масавыя забавы адбудуцца ў 1,8 тысячы месцах.
Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, папярэдні ўсе гэтыя месцы правераць на наяўнасьць падазроных прадметаў, а там, дзе колькасьць удзельнікаў можа перавысіць 500 чалавек, арганізуюць прапускны рэжым праз адмыслова створаныя пункты.
«Для аховы правапарадку будзе арганізавана дастатковая колькасьць пешых патрулёў. Супрацоўнікі міліцыі наладзяць кантакты з брыгадамі хуткай мэдычнай дапамогі, прадстаўнікамі Міністэрства надзвычайных сытуацый і іншых дзяржаўных органаў для найбольш эфэктыўнай працы ў стварэньні бясьпекі», — адзначаецца ў паведамленьні МУС Беларусі.
У міністэрстве паведамілі аб узмацненьні кантролю за паводзінамі непаўналетніх у грамадзкіх месцах, у тым ліку «на аб’ектах чыгункі, побач з вадаёмамі, дарогамі і пры катаньні з горак».