Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат расказаў, што найбольш падаражэла ў лістападзе, а што патаньнела


Гародніна. Каляж
Гародніна. Каляж

Крыніца скачка інфляцыі ў лістападзе — звычайная гародніна.

Як паведаміў Белстат, у лістападзе цэны ў параўнанні з кастрычнікам 2023 году вырасьлі на 0,7%. У выніку гадавая інфляцыя паскорылася — са сьнежня 2022 году па кастрычнік 2023-га яна склала 4,3%, а празь месяц, у лістападзе, ужо 4,9%.

Прычынай падвышэньня цэнаў у лістападзе выявілася гародніна. Яна падаражэла за месяц на 21,4%. На 2,2% падаражэла садавіна. Нязначна падаражэлі мука, макаронныя вырабы, мыйныя сродкі, лекі, паслугі ЖКГ, бытавыя паслугі, дываны.


А тое-сёе і патаннела. Абутак — на 0,7%, чыгуначныя перавозкі — на 2,6%, турыстычныя паслугі — на 12,1%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG