Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі скарацілі выдаткі на гідрамэтэаралёгію дзеля павелічэньня заробкаў у тэрытарыяльных органах Мінпрыроды


Рашэньне ўхвалілі на тле ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў канфэрэнцыя ААН, прысьвечанай зьменам клімату, што праходзіць у Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты). Ілюстрацыйнае фота
Рашэньне ўхвалілі на тле ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў канфэрэнцыя ААН, прысьвечанай зьменам клімату, што праходзіць у Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты). Ілюстрацыйнае фота

На павелічэньне заробкаў таксама накіруюць 189,8 тысяч рублёў, якія прадугледжваліся на міжнародную супрацу ў сфэры аховы прыродных рэсурсаў і навакольля.

Урад Беларусі скараціў у 2023 годзе на 619,7 тысяч рублёў выдаткі на гідрамэтэаралёгію, каб павялічыць заробкі супрацоўнікам тэрытарыяльных органаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове Савета міністраў, для павелічэньня заробкаў будзе дадаткова выдзелена 869,2 тысяч рублёў за рахунак скарачэньня фінансаваньня іншых выдаткаў, прадугледжаных сёлета для Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля.

Павелічэньне заробкаў таксама прафінансуюць і за рахунак скарачэньня на 59,6 тысяч рублёў выдаткаў на іншыя дзяржаўныя органы і арганізацый у сфэры навакольля, а таксама за рахунак скарачэньня на 189,8 тысяч рублёў выдаткаў на міжнародную супрацу ў сфэры аховы прыродных рэсурсаў і навакольля.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі (Белстат), у кастрычніку сярэдні налічаны заробак да выплаты падаткаў і збораў склаў 1971,2 рубля. Паводле Белстату, найвышэйшыя заробкі былі ў Менску: сярэдні налічаны — 2661,9 рубля. Ніжэй за ўсё ў Магілёўскай вобласьці: 1647,5 рубля. З налічаных заробкаў працаўнікі ў Беларусі выплачваюць 13% падатку на прыбытак і 1% у Фонд сацыяльнай абароны. У верасьні паведамлялася аб зьніжэньні гэтага паказьніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG