«З Латвіі ўцякло амаль усё насельніцтва, бо эканоміка краіны ў руіне. Тыя нямногія, хто застаўся, пакутуюць узімку ад холаду і голаду, бо ацяпленьне і прадукты непад’ёмна дарагія». Такія тыповыя для лукашэнкаўскай прапаганды клішэ можна вельмі часта пачуць з экранаў дзяржаўнай тэлевізіі.
Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч разам з Гатысам Круміньшам, латвійскім гісторыкам эканомікі, дасьледчыкам зь Відзэмскага ўнівэрсытэту прыкладных навук, разьбіраюцца ў фактах і лічбах, агучаных прапагандыстамі. І тут пачынаюцца сюрпрызы ў статыстыцы, прычым не на карысьць Беларусі: