Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Набуйнейшыя рэклямадаўцы пакінулі сацсетку X з прычыны антысэміцкіх пастоў у ёй


Disney і Apple — найбуйнейшыя рэклямадаўцы сацсеткі X, а таксама IBM, Warner Bros. Discovery, Paramount, Sony Pictures and Lionsgate прыпынілі разьмяшчэньне рэклямы на плятформе з прычыны антысэміцкіх пастоў, піша The Hollywood Reporter.

Раней некамэрцыйная арганізацыя Media Matters for America апублікавала расьсьледаваньне, у якім высьветліла, што рэкляма некалькіх буйных кампаній разьмяшчаецца ў X побач з кантэнтам, які прапагандуе Гітлера, яго нацысцкую партыю і антысэміцкія тэорыі змовы. Акрамя таго, рэклямныя пасады трапляюць у акаўнты адмоўнікаў Галакосту, нэанацыстаў і прыхільнікаў забойстваў абаронцаў ЛГБТ+ і палітыкаў.

Уладальніка X Ілана Маска таксама крытыкуюць за падтрымку антысэміцкіх выказваньняў. Адно зь іх прадстаўнік Белага дома Эндру Бейтс назваў «агіднай прапаганду антысэміцкай і расісцкай нянавісьці».

Плятформа X адмовілася наўпрост камэнтаваць пост Іляна Маска. Пазьней генэральны дырэктар X Лінда Якарына напісала: «X заўсёды гранічна выразна заяўляе аб намаганьнях кампаніі па барацьбе з антысэмітызмам і дыскрымінацыяй. Гэтаму няма месца нідзе ў сьвеце — гэта выродліва і няправільна. Кропка».

У кастрычніку 2022 году, пасьля набыцьця Іланам Маскам сацсеткі Twitter, пазьней пераназванай у X, рэклямадаўцы пачалі пакідаць яе. Новы ўладальнік паменшыў мадэрацыю кантэнту, што, на думку праваабаронцаў, прывяло да павелічэньня ў ёй рыторыкі нянавісьці.

Паводле зьвестак Антыдыфамацыйнай лігі, якая змагаецца з антысэмітызмам, пасьля пачатку ў кастрычніку вайны паміж Ізраілем і ХАМАС у амэрыканскім грамадзтве значна ўзрасла плынь антысэміцкіх выказваньняў, піша «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG