Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны.
«На гэтыя пасады прызначаюцца сьвятары, якія маюць духоўную адукацыю, узьведзеныя ў сан і прыдатныя па стане здароўя для праходжаньня тэрміновай вайсковай службы (службы ў рэзэрве)», — адзначае міністэрства.
Асноўнай задачай гэтых вайскоўцаў будзе «ўдзел у духоўна-маральным выхаваньні, а таксама ў задавальненьні духоўна-рэлігійных патрэбаў асабовага складу».
Асноўная мэта ўвядзеньня названай пасады — максымальна эфэктыўнае выкарыстаньне патэнцыялу сьвятароў у інтарэсах фармаваньня вайсковых якасьцяў вайскоўцаў, іх поглядаў і настрояў, маральнага аблічча, гаворыцца ў паведамленьні МА.
Міністэрства інфармуе, што цяпер ва Ўзброеных сілах краіны на такія пасады прызначаныя 6 вайскоўцаў.