Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у рэйтынгу рызык адмываньня грошай заняла 88-е месца, горш толькі ў краінах Азіі і Афрыкі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Basel AML Index — незалежны штогадовы рэйтынг, які ацэньвае рызыкі адмываньня грошай і фінансаваньня тэрарызму ў сьвеце. Ён публікуецца з 2012 году і ўключае зьвесткі з 17 агульнадаступных крыніц інфармацыі.

Беларусь у 2023 годзе істотна пагоршыла свае пазыцыі ў рэйтынгу супрацьдзеяньня адмываньню грошай і фінансаваньню тэрарызму.

Згодна са зьвесткамі Базэльскага інстытуту кіраваньня (Швайцарыя), Беларусь сёлета апусьцілася на 88-е месца сярод 152 краін з індэксам 5,33.

Basel AML Index — незалежны штогадовы рэйтынг, які ацэньвае рызыкі адмываньня грошай і фінансаваньня тэрарызму ў сьвеце. Ён публікуецца з 2012 году і ўключае зьвесткі з 17 агульнадаступных крыніц інфармацыі, у тым ліку Міжнароднай групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываньнем грошай. Чым меншы індэкс, тым менш рызык, і наадварот: чым большы індэкс, тым больш рызык адмываньня грошай і фінансаваньня тэрарызму.

У 2022 годзе Беларусь з паказьнікам 5,21 бала займала 70-е месца, а ў 2021-м — 49-е з 5,04 бала.

Больш, чым у Беларусі, рызык для адмываньня грошай толькі ў краінах Афрыкі і Азіі. З постсавецкіх краін толькі Туркмэністан мае вельмі нізкі рэйтынг — 6,80 бала. Зымбабвэ, якую сёлета ў студзені наведваў Аляксандар Лукашэнка, па выніках 2023 году мае 5,52 балы.

Найлепшыя паказьнікі сярод краін СНД маюць Малдова — (4,59), Грузія (4,69), Казахстан (4,71) і Армэнія (4,72).

Ачольваюць рэйтынг Ісьляндыя (2,87), Фінляндыя (2,96) і Эстонія (3,00).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG