Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне патлумачылі, навошта ў Беларусі бесьперапынна ідуць вайсковыя вучэньні


Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў. Архіўнае фота
Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў. Архіўнае фота

«Адна справа — запускаць са сваёй тэрыторыі тэхніку і салдатаў варожай краіны на ўкраінскую зямлю, іншая — ухваліць рашэньне аб выкарыстаньні Ўзброеных сіл Беларусі».

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў, які адказвае за паўночны апэрацыйны кірунак, заявіў, што ў памежных з Украінай раёнах Беларусі сканцэнтравана каля 1800 беларускіх вайскоўцаў.

«Калі краіна-агрэсарка ўхваліла рашэньне на ўзроўні прэзыдэнта аб выкарыстаньні Ўзброеных сіл Расеі, то ў Рэспубліцы Беларусі гэтага прававога дзеяньня не адбылося. Адна справа — запускаць са сваёй тэрыторыі тэхніку і салдатаў варожай краіны на ўкраінскую зямлю, іншая — ухваліць рашэньне аб выкарыстаньні Ўзброеных сіл Беларусі і ўжо дакладна стаць у адзін шэраг з Пуціным», — заявіў Сяргей Наеў.

Паводле яго, каб легітымізаваць прысутнасьць беларускага войска ў памежных раёнах і адпаведна на палігонах, у Беларусі ўвесь час працягваюцца вайсковыя трэнаваньні і вучэньні.

«Такім чынам яны замацоўваюць прысутнасьць Узброеных сіл Беларусі ў памежных раёнах з Украінай. Іх агульны лік каля 1800 асобаў, ад Валынскай да Чарнігаўскай абласьцей. Гэтыя адпаведныя батальёны маюць на ўзбраеньні браняваную тэхніку, а таксама некаторыя артылерыйскія падразьдзелы. Большая частка войска знаходзіцца ў глыбіні Беларусі», — дадаў камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў.

26 кастрычніка Сяргей Наеў заявіў, што ўсталяваньне на мяжы зь Беларусьсю мінна-выбуховых загарод будзе працягвацца. Перад гэтым ён паведаміў, што на паўночных межах Украіны зь Беларусьсю і Расеяй украінскія вайскоўцы ўсталявалі больш за паўмільёна супрацьтанкавых мін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG