Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі судзяць мясцовага жыхара за здымкі вайсковай тэхнікі


Суд у Гомлі, архіўнае фота
Суд у Гомлі, архіўнае фота

Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

У Гомельскім абласным судзе 12 кастрычніка пачынаецца суд над 23-гадовым жыхаром Гомельскага раёну Маркам Неварам, піша «Вясна».

Яму інкрымінуюць удзел у экстрэмісцкім фармаваньні і садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 арт. 361-4 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ў 2022 годзе падпісаўся на неназваныя Telegram-каналы і браў актыўны ўдзел у іх дзейнасьці праз Telegram-боты.

У прыватнасьці, знаходзячыся ў Гомлі, ён нібыта зрабіў фота і відэа перамяшчэньня вайсковай тэхнікі і накіраваў гэта з камэнтарамі пра шлях руху машын у Telegram-бот.

Інфармацыйная прадукцыя выкарыстаных абвінавачаным Telegram-рэсурсаў па рашэньні суду была прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG