Фактычна ўзрост продажу цыгарэт будзе павялічвацца штогод на год, пакуль не «распаўсюдзіцца на ўсё насельніцтва». Гэта патэнцыйна дазволіць практычна цалкам адмовіцца ад курэньня сярод моладзі да 2040 года, гаворыцца ў публікацыі на сайце брытанскага ўраду.
«Я хачу пабудаваць лепшую і сьветлую будучыню для нашых дзяцей, таму хачу назаўжды выкараніць курэньне. Гэтыя зьмены будуць азначаць, што нашы дзеці ніколі ня змогуць купіць цыгарэты, што перадухіліць іх прывыканьне да цыгарэт і абараніць іх здароўе як цяпер, так і ў будучыні», — сказаў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Рышы Сунак, які стаў аўтарам ініцыятывы.
Па дадзеных ураду, штогод у Вялікай Брытаніі ад курэньня памірае 64 тысяч чалавек. Да 75 тысяч наведваньняў лекараў агульнай практыкі штомесяц прыпадае на захворваньні, зьвязаныя з курэньнем. Штогод нацыянальная эканоміка страчвае 17 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў ад зьвязанага з курэньнем беспрацоўя, заўчаснай сьмяротнасьці і выдаткаў на здароўе.
«Курэньне ня будзе крыміналізаванае, і наш паэтапны падыход азначае, што кожны, хто можа легальна купіць цыгарэты цяпер, ня будзе пазбаўлены магчымасьці зрабіць гэта ў будучыні», — гаворыцца ў заяве ўраду.