Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве настаўнікі патрабуюць павысіць заробкі. Іх беларускія калегі зарабляюць менш у некалькі разоў


Беларускамоўная школа імя Францішка Скарыны ў Вільні. Ілюстрацыйнае фота
Беларускамоўная школа імя Францішка Скарыны ў Вільні. Ілюстрацыйнае фота

Літоўскія настаўнікі праводзяць марш да Дому ўраду ў Вільні і пачынаюць страйк.

Літоўскія настаўнікі ад 29 верасьня пачынаюць страйк з патрабаваньнем павысіць заробак на 20% цяпер і яшчэ на 30% — у студзені наступнага году. Таксама сярод іх патрабаваньняў зьмяншэньне колькасьці вучняў у клясах, піша Delfi.lt.

Ад 29 верасьня настаўнікі будуць ісьці пешшу ад сваіх гарадоў у Вільню да Дому ўраду.

Сярэдні заробак настаўнікаў у Літве да выплаты падаткаў — 2200 эўра.

У Беларусі сярэдні заробак настаўнікаў да выплаты падаткаў складае 1572,4 рубля, ці 454 эўра. Гэта амаль у 5 разоў меней, чым у Літве.

Калі параўноўваць літоўскі заробак настаўнікаў пасьля выплаты падаткаў (каля 1400 эўра), то ён утрая большы за беларускі.

У Беларусі цяпер працуюць 105,1 тысячы настаўнікаў, 86,8% зь іх — жанчыны. У беларускім Рэспубліканскім банку вакансій ад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны цяпер больш за паўтысячы вакансій для настаўнікаў. Заработнай платы хаця б як палова сярэдняга літоўскага настаўніцкага заробку сярод іх няма.

У 2020 годзе многія беларускія настаўнікі далучаліся да пратэстаў і звальняліся са школ, пратэстуючы супраць фальсыфікацыі выбараў. Пры гэтым некаторыя настаўнікі ўваходзілі ў склад выбарчых камісій.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG