Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьменшаць ліміты на бязмытны ўвоз тавараў


Памежны пераход на мяжы Беларусі
Памежны пераход на мяжы Беларусі

У Беларусі ліміты на бязмытны ўвоз тавараў зьменшаць да 500 эўра з 1 кастрычніка 2023 года. Інфармацыя апублікавана на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Да 1 кастрычніка 2023 года ў наземных пунктах пропуску ўстаноўленыя ліміты ў памеры, эквівалентным, 1000 эўра і вагой ня больш за 31 кіляграм. Акрамя таго, указана, што ўжо з 1 кастрычніка будуць дзейнічаць наступныя ліміты: сума, эквівалентная 500 эўра, а вага — ня больш за 25 кілаграмаў.

У выпадку перасячэньня мяжы на самалёце, то ліміты застануцца ранейшымі — сума, эквівалентнай 10 тысячам эўра. Што да вагі, то яна складае 50 кіляграмаў. Ліміты на алькаголь застануцца ранейшымі — 3 літры на чалавека.

У ДПК паведамілі, што зьмены закрануць і міжнародныя пасылкі. З 1 кастрычніка 2023 года ўстаноўленыя ліміты 200 эўра і вага 31 кіляграм.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG