Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Францыі адмовіў заснавальніку WikiLeaks Асанжу ў праве прасіць палітычны прытулак


Джуліян Асанж, фота 2020 году
Джуліян Асанж, фота 2020 году

Францускі суд 5 верасьня адхіліў просьбу асацыяцыі, якая хацела дазволіць заснавальніку WikiLeaks Джуліяну Асанжу прасіць палітычнага прытулку ў краіне.

Адзначаецца, што акалічнасьці пазбаўленьня яго волі не дазваляюць зрабіць выключэньне з правіла ў францускім заканадаўстве, якое патрабуе асабістай прысутнасьці заяўніка на нацыянальнай тэрыторыі ці тэрыторыі Эўрапейскага зьявзу для падачы просьбы аб прытулку ў Францыі.

9 сакавіка асацыяцыя Робіна дэ Луа падала на францускую дзяржаву ў суд, каб прымусіць яе прыняць усе неабходныя меры, якія дазволілі б Джуліяну Асанжу зарэгістраваць сваю просьбу аб палітычным прытулку ў адзіным акне са Злучанага Каралеўства.

Выданьне La Presse піша, што арганізацыя аспрэчыла некалькі артыкулаў закону, паводле якіх замежнік, які просіць прытулку, павінен зрабіць гэта з тэрыторыі Францыі. Згодна з заявай, гэтыя артыкулы супярэчаць прэамбуле Канстытуцыі Францыі і некалькім міжнародным канвэнцыям.

  • ЗША абвінавачваюць 52-гадовага Джуліяна Асанжа па 18 пунктах, у прыватнасьці ў крадзяжы сакрэтнай інфармацыі, шпіянажы і змове з мэтай узлому кампутарных сетак. У выпадку абвінаваўчага прысуду яму можа пагражаць да 175 гадоў пазбаўленьня волі.
  • На працягу сямі гадоў – з 2012 па 2019 год – стваральнік WikiLeaks хаваўся ў пасольстве Эквадора ў Вялікабрытаніі, якое дало яму прытулак. Гэта дазволіла яму пазьбегнуць экстрадыцыі ў Швэцыю, дзе яго абвінавачвалі ў згвалтаваньні.
  • У красавіку 2019 года брытанскі суд прызнаў заснавальніка Wikileaks вінаватым у няяўцы на судовае паседжаньне ў 2012 годзе. Улады Эквадора дазволілі брытанскай паліцыі зайсьці ў пасольства і арыштаваць Асанжа.
  • У чэрвені 2022 году ўлады Вялікабрытаніі распарадзіліся выслаць Асанжа ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG