Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Наваполацку арыштавалі праз апублікаваную ў 2021 годзе фатаграфію, зробленую на фоне сьцягоў Грузіі і Ўкраіны


Сьцягі Грузіі і Ўкраіны на акцыі ў Тбілісі. 2022
Сьцягі Грузіі і Ўкраіны на акцыі ў Тбілісі. 2022

Суд у прызначыў адміністрацыйны арышт жыхару Наваполацку праз фатаграфію, зробленую падчас адпачынку ў 2021 годзе на фоне гор і сьцягоў Грузіі і Ўкраіны.

Яго абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаваньні (артыкул 24.23 КаАП), паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». На які тэрмін арыштавалі жыхара Наваполацку, не ўдакладняецца.

Праваабаронцы адзначаюць, што фатаграфія была апублікаваная на старонцы ў ягонай сацыяльнай сетцы яшчэ 8 жніўня 2021 году, але міліцыя заўважыла яе толькі сёлета.

Асуджаны патлумачыў, што ў памяць аб турыстычнай паездцы ў Грузію ў 2021 годзе ён разьмясьціў на сваёй старонцы гэты фатаздымак, але пікет праводзіць не зьбіраўся. Ён таксама зазначыў, што «факт публікацыі фатаграфіі з выявай сьцяга Ўкраіны і падзей, якія адбываюцца ва Ўкраіне, зьяўляецца супадзеньнем». Расейскае поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну пачалося 24 лютага 2022 году.

Лукашэнка дазволіў скарыстаць тэрыторыю Беларусі для праезду і часовай дысьлякацыі расейскіх войскаў, зь беларускай тэрыторыі наносіліся ракетныя ўдары па Ўкраіне. За гэта ЗША, ЭЗ і Вялікая Брытанія ўвялі супраць уладаў Беларусі санкцыі. У Беларусі перасьледуюць грамадзян, якія выказваюцца ў падтрымку Ўкраіны ці ваююць на баку Украіны ў шэрагах палку імя Каліноўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG