Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьцейскай вобласьці праз моцныя навальніцы паваленыя дрэвы, выбітыя вокны ў дамах, пашкоджаныя аўтамабілі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Раніцай 26 жніўня ў Берасьцейскай вобласьці прайшлі моцныя навальніцы. Стыхія валіла дрэвы, галінкамі былі выбітыя вокны ў дамах і пашкоджаны аўтамабілі.

Фотаздымкі разбурэньняў апублікаваў тэлеграм-канал «Віртуальны Брэст».

Найбольш пацярпела мястэчка Антопаль у Драгічынскім раёне.

Белгідрамэт абвяшчаў на суботу 26 жніўня аранжавы ўзровень небясьпекі праз сьпякоту. Але пакуль на яго сайце няма паведамленьняў пра наступствы непагоды.

Белгідрамэт папярэджвае, што ў нядзелю 27 жніўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы і шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі да 15-20 м/с. У Менску ноччу і днём чакаюцца навальніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG