Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Беларусь — нашэсьце восаў

Восы. Ілюстрацыйнае фота
Восы. Ілюстрацыйнае фота

Беларусы скардзяцца на нашэсьце восаў. Сёлета казуркі не толькі надзвычай актыўныя, але і назольныя.

Асабліва церпяць дачнікі, піша партал «Зеркало» са спасылкай на паведамленьне тэлеканалу СТБ. Як прагучала ў этэры, галоўнае для чалавека — пазьбегнуць прамога кантакту з восамі. Пасьля ўкусу арганізм можа павесьці сябе непрадказальна.

«Праявы гэтай інсэктнай алергіі могуць быць разнастайныя: ад мясцовага пачырваненьня ў месцы ўкусу да цяжкіх сыстэмных рэакцый, ажно да анафіляктычнага шоку. На маёй памяці ёсьць выпадкі сьмяротнага зыходу ад укусу казурак», — сказала загадчыца аддзяленьня алергалёгіі і прафпаталёгіі 10-га гарадзкога клінічнага шпіталя Менску Натальля Дударава.

«Тым пацыентам, якія ўжо сустракаліся з такімі алергічнымі рэакцыямі, мы раім мець пры сабе аптэчку. У яе павінны ўваходзіць прэпараты для аказаньня неадкладнай дапамогі», — дадала яна.

Такая актыўнасьць інсэктаў, якія джаляць, зьвязаная з анамальна гарачым надвор’ем. Перастануць лятаць яны толькі пры тэмпэратуры ніжэй за 10 градусаў цяпла.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG