Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эквадоры забілі другога палітыка за тыдзень


Пэдра Брыёнэс у цэнтры
Пэдра Брыёнэс у цэнтры

Верагодна, палітычнага дзеяча застрэлілі члены банды.

Праз тыдзень пасьля забойства кандыдата ў прэзыдэнты Фэрнанда Вільявісенсіё ў Эквадоры забілі яшчэ аднаго палітыка — лідэра палітычнага руху «Грамадзянская рэвалюцыя» ў правінцыі Эсмэральдас Пэдра Брыёнэса.

Пра гэта паведаміла кандыдатка ў прэзыдэнты ад «Грамадзянскай рэвалюцыі» Люіса Гансалес.

Як піша газэта Expreso, верагодна, палітыка застрэлілі чальцы банды, якія патрабавалі ад яго грошы.

Па словах жонкі Брыёнэса, Кармэн Альківар Леонэс, прыкладна апоўдні два чалавекі на матацыкле прыехалі да яе дома і некалькі разоў стрэлілі ў ейнага мужа, а потым уцяклі ў невядомым напрамку.

Кандыдатка ў прэзыдэнты і паплечніца Брыёнэса Люіса Гансалес заявіла, што забойства — наступствы дзеяньняў «няўмелага ўраду», які «захапіла мафія».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG